Пераможцаў літаратурнага конкурсу  “З табой маё слова, Радзіма”,  прысвечанага Году міру і стварэння, узнагародзілі ў музейным комплексе “Ляўкі”. Фото

Пераможцаў літаратурнага конкурсу “З табой маё слова, Радзіма”, прысвечанага Году міру і стварэння, узнагародзілі ў музейным комплексе “Ляўкі”. Фото

Пераможцаў літаратурнага конкурсу  “З табой маё слова, Радзіма”,  прысвечанага Году міру і стварэння, узнагародзілі ў музейным комплексе “Ляўкі”, які з’яўляецца філіялам Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы і знаходзіцца ў Аршанскім раёне на беразе Дняпра. Мерапрыемства прайшло ў рамках фестывалю “Дзеці за мір”.

— Другі год Магілёўскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі  ў цесным супрацоўніцтве з Магілёўскім абласным аддзяленнем Беларускага фонду міру праводзіць рэспубліканскі літаратурны конкурс “З табой маё слова, Радзіма”.  Яго адметнаю рысаю стала вольная тэматыка вершаў, беларуская мова, — падкрэсліў старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Казека. —  Мы падводзім вынікі на знакавым месцы —  у музейным комплексе “Ляўкі”, на дачы Янкі Купалы, а ў мінулым годзе віншавалі пераможцаў на Радзіме Якуба Коласа. 

Пераможцаў з розных куткоў Беларусі  віталі і ўручалі ім дыпломы з падарункамі  старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Казека і старшыня праўлення Магілёўскага абласнога аддзялення   Беларускага фонду міру   Андрэй Нікіцін. Так, дыпломы  I ступені ў розных узроставых катэгорыях  атрымалі Яўгенія Аўсеенка, вучаніца гімназіі  з Быхава і Вольга Алізар з Гродна.

Напишите нам на info@mogilevnews.by, если у вас есть интересная тема для статьи.

Источник mogilevnews.by

Темы Калейдоскоп, Фотоновости

Теги конкурсы, писатели, Фонд мира