$
3.0827
3.4947
3.6618

Літаратурны конкурс «І кружыцца планета Куляшова» назваў сваіх пераможцаў

Фото автора

У зале МДУ імя А.А. Куляшова падвялі вынікі адкрытага літаратурнага конкурсу «І кружыцца планета Куляшова», які праводзіла Магілёўскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі сумесна з Магілёўскім дзяржаўным універсітэтам імя А.А. Куляшова.

Пачалося свята з песні Ігара Лучанака на словы Аркадзя Куляшова «Алеся», якую выканаў вакальны ансамбль «Дети Поднебесной», а менавіта кітайскія студэнты з МДУ імя А.А. Куляшова.

У зале прысутнічалі старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Казека і прарэктар па вучэбнай рабоце МДУ імя А.А. Куляшова, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, старшыня журы конкурсу Уладзімір Ясеў.
 
Конкурс «І кружыцца планета Куляшова» праводзіцца з мэтай папулярызацыі беларускай культуры і яе духоўных каштоўнасцей сярод моладзі, прыцягнення ўвагі да літаратурнай спадчыны Аркадзя Куляшова, а таксама стварэння ўмоў для пошуку і развіцця творчага патэнцыялу моладзі.

— Гэты конкурс за некалькі гадоў з яго заснавання перарос з унутрыўніверсітэцкага мерапрыемства да рэспубліканскага і міжнароднага, таму што ў гэтым годзе былі ўдзельнікі з Данецкай Народнай Рэспублікі і Йашкар-Алы, — адзначыў Алесь Казека.

Читайте также