Лукашэнка: фестываль у Александрыi ўвасабляе спрадвечную спадчыну Беларусi

Лукашэнка: фестываль у Александрыi ўвасабляе спрадвечную спадчыну Беларусi (2023)

Фестываль у Александрыi ўвасабляе спрадвечную спадчыну Беларусi. Аб гэтым кiраўнiк дзяржавы заявiў на рэспублiканскiм свяце «Купалле» («Александрыя збiрае сяброў»).

«Александрыя зноў паклікала сяброў. Сабраліся, каб на імгненне спыніць шалёны бег часу і звярнуцца да сваіх вытокаў. Хаця б у думках. Сёння тут, на маляўнічым беразе Дняпра, надзвычай моцна б’ецца пульс тысячагадовай гісторыі беларускай зямлі. Мы бачым яе ў творчасці таленавітых майстроў, у мелодыі народных песень, у сюжэтах старажытных абрадаў і ў чараўніцтве купальскай ночы», — сказаў Прэзiдэнт.

Ён падкрэслiў, што фестываль увасабляе ўсё тое, што ў Беларусi з гонарам лічаць спрадвечнай спадчынай: «Гэта найвялiкшая каштоўнасць чалавечых адносін, заснаваных на сяброўстве, узаемнай павазе i гасціннасці. Тут усё гэта ёсць», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Напишите в наш чат-бот в Telegram, если у вас есть интересная тема для статьи.

Источник mogilevnews.by

Темы Официально