Супрацоўнікі аддзела па абслугоўванню дзіцячага чытача цэнтральнай раённай бібліятэкі Клімавіч для дзяцей з прышкольнага лагера сярэдняй школы № 3 правялі купалаўскія чытанні “Не згаснуць зоркі у небе…”, прысвечаныя 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы.
Класік беларускай літаратуры Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч) нарадзіўся 7 ліпеня 1882 года ў невялікім фальварку Вязынка сучаснага Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Яго бацькі паходзілі з сем’яў збяднелай шляхты.
Паэт, драматург, публіцыст, акадэмік. Ён зрабіў значны ўнёсак у развіццё беларускай літаратуры, культуры і мовы.У час мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з жыццём і творчасцю Янкі Купалы, прынялі ўдзел у гульнях “Купалаўскія вершаванкі” і “Падбяры рыфму”.Завяршэннем мерапрыемства стала віктарына “Купала — наш гонар і сумленне».