Аматарскае аб’яднанне “Калагод” Клічаўскага раённага Дома культуры зрабіла этнаграфічнае падарожжа у лес, каб зняць праграму “Лясныя прыкметы, замовы, воклічы” па этнаграфічных матэрыялах, які сабіралі з вопыта грыбнікоў і ягаднікаў, што пастаянна ходзяць у лес і ведаюць шмат цікавых нгісторый са свайго жыцця. Удзельнікі аматарскага аб’яднання расказвалі гэтыя гісторыі.
Ад Ірыны Хлопкінай усе даведаліся, як яе бабуля, умела лячыць розныя хваробы і сама ведала замовы ад гадзюк.Тацяна Курыліна расказала што трэба рабіць, калі заблудзіўся, якія словы і дзеянні патрэбна выканаць: абавязкова пераадзявалі адзенне навыварат, пераабувалі абутак не на тую нагу.
Веды нашых продкаў – гэта вялікая скарбонка прыкмет, традыцый, народнага знахарства. Мы не павінны адносіцца да гэтага абыякава, бо гэта школа выжывання ў цяжкіх і непрадказальных умовах, гэта народная мудрасць, якая накаплівалася вякамі.