Касцюковічы перадалі літаратурную эстафету Маладзечну: першы дзень свята завяршыўся гала-канцэртам

Касцюковічы перадалі літаратурную эстафету Маладзечну: першы дзень свята завяршыўся гала-канцэртам

Святочным гала-канцэртам і перадачай сімвалічнага вымпела будучай сталіцы Дня беларускага пісьменства завяршылася асноўная праграма першага дня рэспубліканскага свята ў Касцюковічах. Літаратурную эстафету ў 2027 годзе прыме Маладзечна.

Вячэрняя праграма разгарнулася на галоўнай сцэне XXXIII Дня беларускага пісьменства. У канцэрце прынялі ўдзел беларускія артысты і творчыя калектывы.

Адным з ключавых момантаў вечара стала традыцыйная перадача вымпела Дня беларускага пісьменства гораду, які прыме рэспубліканскае свята ў наступным годзе.

Сімвалічны вымпел старшыня Касцюковіцкага райвыканкама Наталля Асмалоўская перадала старшыні Маладзечанскага райвыканкама Паўлу Губко.

Прымаючы эстафету, Павел Валянцінавіч адзначыў, што Маладзечанскі раён з вялікай адказнасцю ставіцца да права прыняць галоўнае літаратурнае свята краіны.

— Маладзечанская зямля была і застаецца адным з цэнтраў культурнага жыцця Міншчыны. З гэтым краем звязаны імёны Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча і іншых знакавых постацей беларускай культуры. Упэўнены, што Дзень беларускага пісьменства дасць новы імпульс для новых ідэй і праектаў, — адзначыў старшыня райвыканкама.

Ён запрасіў удзельнікаў і гасцей свята ў наступным годзе наведаць Маладзечна і разам напісаць новую старонку ў гісторыі Дня беларускага пісьменства.

Напишите в наш чат-бот в Telegram, если у вас есть интересная тема для статьи.

Источник mogilevnews.by

Темы Культура

Теги День белорусской письменности - 2026