У Касцюковічах у рамках XXXIII Дня беларускага пісьменства адбылася цырымонія ўскладання кветак да Вечнага агню на мемарыяльным комплексе ў гонар землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікі рэспубліканскага свята ўшанавалі памяць тых, хто аддаў жыццё за мір і свабоду краіны.
У цырымоніі прынялі ўдзел намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Наталля Пяткевіч, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Жук, а таксама ганаровыя госці, прадстаўнікі арганізацый і грамадскасці.
Да Вечнага агню ляглі жывыя кветкі. Прысутныя хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Мемарыяльны комплекс у Касцюковічах прысвечаны воінам-землякам, якія не вярнуліся з франтоў Вялікай Айчыннай вайны. Ён з’яўляецца адным з памятных месцаў горада, звязаных з падзеямі 1941–1945 гадоў.


















