Адной з самых каларытных пляцовак XXXIII Дня беларускага пісьменства стаў Горад майстроў, дзе сваё ўменне прадстаўляюць майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з розных рэгіёнаў Беларусі.
Тут можна не толькі разгледзець гатовыя работы, але і ўбачыць сам працэс іх стварэння: для гасцей праходзяць майстар-класы па традыцыйных рамёствах і сучасных тэхніках.





















