Віншаванне з Днём беларускага пісьменства

Віншаванне з Днём беларускага пісьменства

Паважаныя ўдзельнікі і госці свята!

Віншуем усіх з Днём беларускага пісьменства – святам, якое аб’ядноўвае нас вакол багатай культуры, самабытнай мовы і многавяковых традыцый нашага народа.

Для Магілёўскай вобласці вялікі гонар прымаць гэтае значнае рэспубліканскае свята на гасціннай Касцюковіцкай зямлі, якая па праву займае асаблівае месца на літаратурнай карце Беларусі. Яна падарыла краіне імёны, якімі мы ганарымся: Аркадзя Куляшова, Івана Чыгрынава, Алеся Пісьмянкова і многіх іншых майстроў пяра. Іх творчасць – гэта жывая сувязь пакаленняў, адлюстраванне лёсу народа, яго характару, памяці і надзеі.

Дзень беларускага пісьменства – гэта свята кнігі, ведаў і духоўнасці. Яно нагадвае нам, што мова і культура з’яўляюцца асновай нацыянальнай самабытнасці, у іх жывуць наша гісторыя, традыцыі і вера. Праз роднае слова мы перадаем маладому пакаленню любоў да краіны, павагу да бацькоў і сумленнай працы.

Дарагія сябры!

Няхай гэтае свята стане яркай падзеяй для кожнага, хто прыехаў у Касцюковічы!

Жадаем усім моцнага здароўя, міру і дабрабыту!

А.М. Ісачанка,
старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.
А.Р. Гарошкін,
старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.

Напишите в наш чат-бот в Telegram, если у вас есть интересная тема для статьи.

Источник mogilevnews.by

Темы Официально