Падведзены вынікі абласнога конкурсу “Навагодняя фантазія», які праводзіцца ўжо трэці год і кожны раз збірае на адной пляцоўцы найлепшыя работы майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Удзельнікамі традыцыйна з’яўляюцца асобныя ўмельцы і калектывы, прадстаўнікі клубных фарміраванняў, спецыялісты дамоў і цэнтраў рамёстваў.
Сёлета самай юнай удзельніцай конкурсу стала 12-гадовая Ксенія Калеснева з Дрыбінскага раёна. Удзельнікі прынялі ўдзел у трох намінацыях: “Лепшая навагодняя ёлка”, “Лепшая навагодняя кампазіцыя” і “Лепшы сімвал года”.
Дыпломамі I ступені ўзнагароджаны: у намінацыі “Лепшая навагодняя ёлка” – калектыў майстроў Гарадзецкага Дома рамёстваў ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Шклоўскага раёна”; у намінацыі “Лепшая навагодняя кампазіцыя” – ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Бабруйскага раёна”;у намінацыі “Лепшы сімвал года” – творчы калектыў Дома рамёстваў аграгарадка Кароўчына ДУК “Дрыбінская цэнтралізаваная клубная сістэма” і творчы калектыў раённага Цэнтра культуры ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Магілёўскага раёна”.
Конкурсныя работы рэгіянальнага конкурса дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Навагодняя фантазія” можна паглядзець на адкрытай пляцоўцы Цэнтра да 14 студзеня.