Астанкі воінаў Вялікай Айчыннай вайны перапахавалі ў Асіповіцкім раёне

Астанкі воінаў Вялікай Айчыннай вайны перапахавалі ў Асіповіцкім раёне (2022)

Жалобны мітынг, прысвечаны перапахаванню воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, адбыўся ў Брыцалавічах Асіповіцкага раёна.

Астанкі трох герояў, якія біліся насмерць, абараняючы раён ад фашысцкіх акупантаў, знойдзены ў ліпені гэтага года пошукавым спецпадраздзяленнем сумесна з ВІККРУ. Імя аднаго з іх удалося ўстанавіць: парашутыст 214 паветранай брыгады Павел Конанаў, хлопец, які вырас у сяле Торапава Данілаўскага раёна Яраслаўскай вобласці. Баец загінуў у 1941 годзе каля в.Чуч’е Асіповіцкага раёна. Сёлета ён стане 26-м воінам, знойдзенным на бацькоўскай зямлі. Баец прадстаўлены да узнагароды пасмяротна.

Астанкi байца былi сёння перададзены ў Яраслаўль для пахавання на Радзіме.

Яго родныя пакуль не знойдзены. Гэтым зоймецца расійскі бок.

Напишите в наш чат-бот в Telegram, если у вас есть интересная тема для статьи.

Источник mogilevnews.by

Темы Общество