Ордэнам Маці ўзнагароджаны 8 жыхарак Магілёўскай вобласці

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 8 жыхарак Магілёўскай вобласці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 кастрычніка падпісаў Указ №309 аб узнагароджанні ордэнам Маці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены работніцы з розных сфер дзейнасці. У іх ліку:

прадавец магазіна в.Савасцянавічы Магілёўскагараённага спажывецкага таварыства Алена Авяркова;

работніца дзяржаўнай   установыадукацыі «Бабруйская спецыяльная школа»Аксана Беган;

птушкавод сумеснага закрытага акцыянернага таварыства «Агралінк» (Быхаў) Вікторыя Бодрас;

хатняя гаспадыня(пас.Глуша Бабруйскага раёна) Алена Вярбіцкая;

памочнік выхавальніка дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячы сад №83 г.Бабруйска»Вікторыя Ганчарова;

памочнік выхавальніка дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячы сад №26 г.Бабруйска» Кацярына Какоўка;

работніца ўчастка па эксплуатацыі i рамонце машын, механізмаў i абсталявання Асіповіцкай дыстанцыі сігналізацыі i сувязі транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Інга Мініч;

хатняя гаспадыня (г.Слаўгарад) Крысцiна Прохарава.

Напишите нам на info@mogilevnews.by, если у вас есть интересная тема для статьи.

Источник mogilevnews.by

Темы Официально

Теги Орден Матери