Дэлегацыя Магілёўскай вобласці далучылася да святкавання Дня пісьменства ў Гарадку. Ярка прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця юбілейнага свята.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей з Днём беларускага пісьменства і назваў сімвалічным, што юбілей прыпаў на Год міру і стваральнай працы і святкуецца на гасціннай Віцебшчыне, дзе нараджалася беларуская дзяржаўнасць і знаходзіцца старажытнейшы цэнтр кнігадрукавання.
У гэты вечар узнагародзілі пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэмі. Так, лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі — «Дыядэмная споведзь» Соф’і Шах.Лепшы твор прозы — «Па веры вашай…» Уладзіміра Гаўрыловіча. Лепшы твор публіцыстыкі — «Во имя будущего страны. О приоритетах национальной безопасности в новом веке» Уладзіміра Макарава. Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства — «Літаратурныя дыялогі: мастацкія пошукі беларускай літаратуры ХХ-ХХІ стагоддзяў» Аліны Сабуць. Лепшы твор для дзяцей і юнацтва — «Пашка і сонечны праменьчык» Алены Стэльмах. Лепшы дэбют — «Хлюпик и друг его Нюня» Алесі Прыходзька.
Для гледачоў артысты падрыхтавалі яркі канцэрт. Госцем стаў ураджэнец Быхава, заслужаны артыст Расіі Сяргей Валчкоў.

















