$
3.1313
3.3879
3.6551

У Бабруйскай гарадской бібліятэцы прайшоў літаратурны вечар

03.03.24

У Бабруйскай гарадской бібліятэцы №8 імя Ефрасінні Полацкай адбыўся літаратурны вечар з удзелам Міколы Давідовіча, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтара каля дваццаці кніг публіцыстыкі і мастацкай прозы.

Мікалай Уладзіміравіч пазнаёміў прысутных са сваімі творамі. Больш падрабязна спыніўся на кнізе “Падрэзанае крыло” (2017), у якую ўвайшлі апавяданні з жыццёвымі ўспамінамі пра нялёгкія лёсы людзей.

Пісьменнік прэзентаваў таксама сваю новую кнігу “Новы дзень і старога цень…”,  асноўнымі тэмамі якой з’яўляюцца: павага да Радзімы, патрыятызм, Вялікая Айчынная вайна ў лёсах людзей, працавітасць і талент беларусаў, сучасная вёска,  сямейныя каштоўнасці, хараство беларускай прыроды.

Читайте также