Конкурсныя прагляды абласнога агляду-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў “У далонях маёй Беларусі” праходзяць у Магілеве

Конкурсныя прагляды абласнога агляду-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў “У далонях маёй Беларусі” праходзяць у Магілеве

Конкурсныя прагляды абласнога агляду-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў “У далонях маёй Беларусі” праходзяць у Магілёве.  Сёння сваё майстэрства тут дэманструюць  творчыя калектывы з Магілёва,  Бялыніцкага, Магілёўскага, Быхаўскага, Круглянскага і Шклоўскага раёнаў.

У фінале, які пройдзе ў сакавіку ў Магілеве, прымуць ўдзел лепшыя разнажанравыя аматарскія тэатральныя калектывы,тэатры мініяцюр, якія дзейнічаюць на базе клубных устаноў вобласці.

Агляд-конкурс праводзіцца дзеля захавання і развіцця тэатральных традыцый Магілёўскай вобласці, выяўлення новых творчых калектываў тэатральнага жанру. Арганізатарам з’яўляецца ўстанова культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”. Сёлета абласны агляд-конкурс прысвечаны Году міра і стварэння.

Напишите нам на info@mogilevnews.by, если у вас есть интересная тема для статьи.

Источник mogilevnews.by

Темы Культура

Теги конкурс