Натхнёныя любоўю да Радзімы: творчая сустрэча адбылася ў Магілёве

Натхнёныя любоўю да Радзімы: творчая сустрэча адбылася ў Магілёве

У канцэртнай зале Магілёўскай абласной філармоніі сумесны праект філармоніі і Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі «Натхнёныя любоўю да Радзімы…» ў чарговы раз аб’яднаў яркіх артыстаў Магілёўшчыны, пісьменнікаў, творцаў, а таксама аматараў добрай музыкі і літаратуры. У літаратурна-музычным праекце, прасякнутым атмасферай восені, прынялі ўдзел беларускія пісьменнікі Валянціна Габрусева, Віктар Кунцэвіч, Алена Курэк і аўтар праекта – Алёна Беланожка. Са сцэны прагучалі і вершы Алеся Казекі ў выкананні дачкі паэта – Марыі Самусенка. Марыя падзялілася з гледачамі плёнам сваёй творчасці і прачытала некалькі вершаў уласнага аўтарства.

Гледачы цёпла сустракалі пісьменнікаў і артыстаў. У зале гучала музыка ў выкананні камерна-інструментальнага ансамбля «КамерАнс». На сцэну выйшлі уладальнік медаля Францыска Скарыны, вядучы майстар сцэны Магілёўскай філармоніі Вольга Гарнічар, саліст філармоніі Паша Любчанка, аўтар-выканаўца Алена Грышчанкова, спявачка Кацярына Костусева. Упершыню да праекта далучылася салістка заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь аркестра народных інструментаў імя Л.Іванова, віртуозная цымбалістка Яна Дзямідчык. Таксама ў канцэрце прынялі ўдзел юныя выхаванкі ўзорнай студыі вакалу «Крыстал» Магілёўскага гарадскога Цэнтра культуры і вольнага часу.

Праект «Натхнёныя любоўю да Радзімы…» працягваецца. Чарговая, на гэты раз зімовая, сустрэча адбудзецца ў снежні.

Напишите в наш чат-бот в Telegram, если у вас есть интересная тема для статьи.

Источник mogilevnews.by

Темы Все новости