У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа ў Мінску прайшоў фестываль дзіцячай кнігі «Ідзі, зіма, ідзі ў дарогу!». Партнёрамі праекту сталі ЦС дзіцячых бібліятэк г.Мінска, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкі дом “Звязда” і Акадэмічная кніга.
Мерапрыемства адзначылася творчымі сустрэчамі ў Доме Коласа, што прайшлі на другім павере, у вялікай гасцёўні музея. Прэзентаваць свае кнігі мелі магчымасць вядомыя беларускія пісьменнікі: Алесь Карлюкевіч, Кацярына Хадасевіч-Лісавая, Павел Гушынец, Ірына Карнаухава, Валянціна Драбышэўская, Жанна Міус.
Член Савета Магілёўскага абласнога аддзялення СПБ, адказная за накірунак “дзіцячая літаратура”, Жанна Міус прадставіла ў доме Коласа свае дзіцячыя кнігі, што былі выдадзены ў ВД “Звязда”.
У наведвальнікаў музея была магчымасць не толькі паслухаць творы сучаснай беларускай дзіцячай літаратуры ў выкананні аўтараў, але і набыць кнігі з аўтографам пісьменнікаў.