У рамках праекта «Гісторыя, расказаная народам» рыхтуецца да выдання некалькі тамоў, прысвечаных героям Беларусі.
Інстытут эканамічных стратэгій Расійскай акадэміі навук запрашае беларусаў расказаць аб сваіх блізкіх — ветэранах Вялікай Айчыннай вайны на старонках кнігі «Гісторыя, расказаная народам».
Усе жадаючыя могуць даслаць аповеды пра баявыя і працоўныя подзвігі сваякоў на электронны адрас hіstory@profіok.com. З падрабязнасцямі і тэхнічнымі патрабаваннямі можна пазнаёміцца на сайтах profіok.com і www.іstorіanaroda.ru. Тэкст можна дапоўніць фатаграфіямі, адсканіраванымі дакументамі, урыўкамі з лістоў і мемуараў. Колькасць гісторый ад аднаго ўдзельніка неабмежаваная.
Усе падрабязнасці тут .