На «Летнюю пляцоўку» запрашае музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі 3 чэрвеня

На «Летнюю пляцоўку» запрашае музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі 3 чэрвеня

На «Летнюю пляцоўку» запрашае музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі 3 У праграме - беларускае народнае свята «Русалле» 3 чэрвеня а 17-й гадзіне (музейны дворык, вул. Ленінская, 37).

Русальны тыдзень – традыцыйнае народнае свята нашых продкаў, што пачыналася, праз восем тыдняў пасля Вялікдня. Тыдзень быў насычаны абрадамі, звычаямі, забаронамі, захаванне якіх звязвалася ў народнай свядомасці з часовым з’яўленнем русалак на зямлі і абумоўлевалася жаданнем сялян пазбегнуць іх шкоднага ўздзеяння. Ён усведамляўся як святочны час: ладзіліся агульныя трапезы, гульні з карагодамі, танцамі. У праграме расказ пра традыцыі, абрады, значэнне свята ў коле земляробчых святаў беларусаў; спяванне русальных песен; танцы, гульні з карагодамі.

Уваход вольны. 

Напишите нам на info@mogilevnews.by, если у вас есть интересная тема для статьи.

Источник mogilevnews.by

Темы Культура