У аздараўленчым лагеры “Калейдаскоп” ДУА “Гімназія №1 г.Горкі” у межах акцыі “Лета з добрай кнігай” адбылася сустрэча з членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Да вучняў завіталі Наталля Ніканчук, Алеся Цэван і Святлана Цмугунова. У гэтым годзе летнія сустэчы з вучнямі праходзяць пад дэвізам “Чысціня мовы – цысціня душы”. Менавіта аб гэтым пісьменнікі вялі гаворку з навучэнцамі. Яны знаёмілі прысутных са сваімі выдадзенымі кнігамі. На прыкладзе прыгодаў героя кнігі Наталлі Ніканчук вучні даведаліся шмат цікавага і пазнавальнага. А Святлана Цмугунова разам з дзецьмі рабіла інсцэніроўкі на свае вершы.