У Магілёўскай вобласці праходзіць акцыя “Лета з добрай кнігай”. Зацікавіць дзяцей да чытання можна не толькі трымаючы ў руках кнігу.
На гэты раз магілёўскія пісьменніцы Жанна Міус і Вольга Бялова ў межах акцыі прыйшлі да дзяцей з тэатралізаванай пастаноўкай і паказалі ўрыўкі інсцэніроўкі па кнізе Жанны Міус "Панч i Чоха". А якія яшчэ вясёлыя і небяспечныя прыгоды панчохі перажывуць разам са сваёй уладаркай Яначкай, дзеці даведаюцца, калі прачытаюць кнігу цалкам.