Літаратурны марафон да Міжнароднага дня роднай мовы “З табой маё слова, Радзіма” прайшоў у Магілёўскай абласной бібліятэцы.
Удзел у ім бралі пісьменнікі Прыдняпроўскага краю, навучэнцы розных адукацыйных устаноў горада.
— Шануй сваю мову, свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына і вялікі нацыянальны скарб! — неаднаразова падкрэслівалі падчас мерапрыемства ўдзельнікі марафона.