У Магілеве прайшоў фінал абласнога конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў “У далонях маёй Беларусі”. У ім прынялі ўдзел звыш 40 аматарскіх тэатральных калектываў Магілёўскай вобласці.
Па выніках конкурсу ўдзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі І, ІІ, ІІІ ступені.
Гран-пры атрымаў узорны тэатр-студыя “Экспромт” ДУА “Шклоўская дзіцячая школа мастацтваў”, інсцэніроўка “Афрыка”, аўтар К.Чукоўскі – кіраўнік Крупенька Яна Мікалаеўна.