Дэлегацыя Магілёўскай вобласці актыўна ўдзельнічала ў  святкаваннях Дня беларускага  пісьменства. Фото

Дэлегацыя Магілёўскай вобласці актыўна ўдзельнічала ў святкаваннях Дня беларускага пісьменства. Фото

Дэлегацыя Магілёўскай вобласці актыўна ўдзельнічала ў маштабных святкаваннях Дня беларускага  пісьменства ў Гарадку. Другі дзень быў не менш насычаным на падзеі.  Падчас літаратурна-мастацкай імпрэзы «Мірная, моцная, суверэнная» Саюза пісьменнікаў Беларусі магілёўскі артыст Паша Любчанка прэзентаваў новую песню "Беларусь мая родная" на вершы Алеся Казекі.

У гэты дзень узнагароды атрымала таленавітая моладзь краіны па выніках конкурсу «Залатое пяро «Белай Русі —2023». Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў уручыў узнагароды пераможцам рэспубліканскага конкурсу Міністэрства інфармацыі і Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму сярод журналістаў СМІ на тэму ўборачнай кампаніі-2023 «Хвала рукам, што пахнуць хлебам». Сярод пераможцаў — тэлерадыёкампанія  “Магілёў”.

Фінальным акордам юбілейнага Дня беларускага пісьменства стала цырымонія ўрачыстага закрыцця і  перадача вымпелу Дня беларускага пісьменства кіраўніцтву горада Івацэвічы Брэсцкай вобласці, дзе ў наступным годзе пройдзе свята. 

Напишите нам на info@mogilevnews.by, если у вас есть интересная тема для статьи.

Источник mogilevnews.by

Темы Культура, Фотоновости

Теги День письменности