Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 кастрычніка падпісаў Указ №309 аб узнагароджанні ордэнам Маці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.
За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены работніцы з розных сфер дзейнасці. У іх ліку:
прадавец магазіна в.Савасцянавічы Магілёўскагараённага спажывецкага таварыства Алена Авяркова;
работніца дзяржаўнай установыадукацыі «Бабруйская спецыяльная школа»Аксана Беган;
птушкавод сумеснага закрытага акцыянернага таварыства «Агралінк» (Быхаў) Вікторыя Бодрас;
хатняя гаспадыня(пас.Глуша Бабруйскага раёна) Алена Вярбіцкая;
памочнік выхавальніка дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячы сад №83 г.Бабруйска»Вікторыя Ганчарова;
памочнік выхавальніка дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячы сад №26 г.Бабруйска» Кацярына Какоўка;
работніца ўчастка па эксплуатацыі i рамонце машын, механізмаў i абсталявання Асіповіцкай дыстанцыі сігналізацыі i сувязі транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Інга Мініч;
хатняя гаспадыня (г.Слаўгарад) Крысцiна Прохарава.