Творчы юбілейны вечар старшыні Магілёўскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Алеся Казекі прайшоў у Магілёўскім абласным драматычным тэатры.
Ен насіў вельмі сімвалічную назву «Я часцінка маёй Беларусі» − радкі з верша паэта, якія сімвалізуюць яго жыццёвую пазіцыю.
Дарэчы, твор уключаны ў школьную праграму і змешчаны ў падручніку па беларускай літаратуры для шасцікласнікаў у раздзеле «Родная зямля. Мой род. Народ».
З юбілеем пісьменніка прыйшлі павіншаваць шматлікія госці: прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання і грамадскіх арганізацый, калегі, сябры, моладзь навучальных устаноў горада, родныя і блізкія людзі.
Цудоўную выставу «Таленты ад роднай зямлі» да свята падрыхтавалі супрацоўнікі Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.І.Леніна. На выставе прадстаўлена не толькі творчасць Алеся Казекі, але і набыткі пісьменнікаў магілёўшчыны.
Алесь Мікалаевіч плённа працуе ў кірунку духоўна-маральнага, патрыятычнага выхавання жыхароў Прыдняпроўскага краю, станаўлення новага пакалення літаратараў, збліжэння культур славянскіх народаў, развіцця роднай мовы і літаратуры. У цесным супрацоўніцтве з Магілёўскім каледжам мастацваў праводзяць розныя цікавыя праекты.