У Магілёўскай абласной бібліятэцы да Міжнароднага дня роднай мовы прайшло мерапрыемства “Не пакідайце ж мовы роднай…”.Творы класікаў беларускай літаратуры і аўтарскія вершы на роднай мове прачыталі пісьменнікі Магілёўскай вобласці, члены абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі і студэнты.
Старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Казека адзначыў, што моладзі варта больш чытаць твораў на роднай мове і спрабаваць свае сілы ў творчасці.
— Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх.Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб, — узгадалі ўдзельнікі сустрэчы словы Змітрака Бядулі.