У МДУ імя А.А Куляшова прайшоў конкурс «Гонар і мужнасць — 2022». Сёлета шэсць студэнтаў розных факультэтаў падчас творчага спаборніцтва сталі героямі серыяла «Вострыя брылі» і прымерылі на сябе модныя ў пачатку ХХ стагоддзя вобразы, яскрава прадэманстравалі асабістыя рознабаковыя таленты. Фірменную статуэтку конкурсу атрымаў студэнт факультэта фізвыхавання Дзмітрый Янчанка.
–»Гонар і мужнасць» праводзіцца раз у два гады. Мы яго чаргуем з конкурсам “Універсітэцкая прыгажуня”. Акцэнт робім на папулярызацыю роднай мовы. Штогод у кожнага з іх свая тэматыка, – удакладняе начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю МДУ імя А.А. Куляшова Кацярына Сапетава.