У Бялынічах прайшоў раённы форум актывістаў абласнога праекта «#Мая_Зямля_Прыдняпроўе». Ён сабраў самых таленавітых і актыўных яго ўдзельнікаў. Напярэдадні аўтары праектаў — вучні школ раёна і выхаванцы шматпрофільнага цэнтра «Ветразь» правялі вялікую даследчую дзейнасць. Вынікам іх творчай працы сталі цікавыя аўдыё- і відэапрэзентацыі, чэленджы і творчыя работы па асобных напрамках праекта.
У СШ №1 імя М. І. Пашкоўскага, дзе ладзілася мерапрыемства, адбылася прэзентацыя дасягненняў даследчай і творчай работы дзяцей і іх настаўнікаў у рамках рэалізацыі праекта «#Мая_Зямля_Прыдняпроўе».















