Рэгіянальны фестываль сямейнай творчасці «Сузор’е талентаў» прайшоў у Глуску.
Мерапрыемства праводзіцца з мэтай падтрымкі і папулярызацыі сямейных каштоўнасцяў і творчасці. Удзел у ім прынялі сямейныя, сямейна-роднасныя калектывы як з Магілёўшчыны, так і іншых рэгіёнаў Беларусі.
Прайшлі конкурсы музычна-песеннай творчасці «Крыніцы творчасці»; дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва «Рукатворны цуд»; «З пакалення ў пакаленне», на самае лепшае прадстаўленне святочнага каравая, ручніка.