Фестываль народнай творчасці і рамёстваў “Глушанскі хутарок” пройдзе 8 кастрычніка ў Бабруйскім раёне

Фестываль народнай творчасці і рамёстваў “Глушанскі хутарок” пройдзе 8 кастрычніка ў Бабруйскім раёне

8 кастрычніка ў Бабруйскім раёне (у Цэнтры рамёстваў пасёлка Глуша)  адбудзецца штогадовы рэгіянальны фестываль народнай творчасці і рамёстваў “Глушанскі хутарок”. Пачатак мерапрыемства — у 11.00.

Праграма фестывалю ўключае: урачыстае адкрыццё; работа пленэра па кераміцы і ганчарству пад кіраўніцтвам народных майстроў Рэспублікі Беларусь Юрыя Боўды і Аляксандра Арлова, майстр-класы па абвары, малачэнні гліняных вырабаў на адкрытым паветры; гала-канцэрт пераможцаў і ўдзельнікаў раённага конкурса беларускай песні “Люблю цябе, Белая Русь”; конкурс тэатралізаваных прэзентацый абрадаў “Вяртанне да вытокаў”; культурна-забаўляльны конкурс “Хозяйка Глушанского хуторка 2022”; кірмаш-продаж вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і сельскагаспадарчай прадукцыі; работа тэматычных пляцовак; канцэрт калектываў мастацкай творчасці.

Напишите нам на info@mogilevnews.by, если у вас есть интересная тема для статьи.

Источник mogilevnews.by

Темы Культура

Теги фестиваль