Адкрыты конкурс дзіцячай і юнацкай творчасці «На пачатку дарог» праводзіцца з мэтай стварэння ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу навучэнцаў, выяўлення і падтрымкі таленавітай моладзі, папулярызацыі творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа, патрыятычнага выхавання моладзі сродкамі роднай мовы. Тэрміны правядзення Конкурсу – з 24 кастрычніка па 20 лістапада 2022 года. Форма правядзення – вочна-дыстанцыйная.
Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: уласная паэзія, мастацкае слова, тэатральная пастаноўка, малюнкі, відэаролік.
Узроставыякатэгорыi: дзеці (6-11 гадоў), падлеткі (12-18 гадоў), моладзь (18-31 год).
Заяўкі разам з матэрыяламі на ўдзел у Конкурсе неабходна накіраваць не пазней за 10лістапада 2022 года на электроны адрас: napacatkydarog@mail.ru
Заяўка на ўдзел у адкрытым конкурсе дзіцячай і юнацкай творчасці “На пачатку дарог”
Намiнацыя/
напрамак/форма/
узроставаякатэгорыя
Установа адукацыі
Прозвішча, імяканкурсантаабоназвакалектыву
Назва
твора, аўтар
Узрост
(дата, месяц, год нараджэння)
Прозвішча, імя, імя па бацьку, нумар тэлефона і электронны адрас кіраўніка
Заяўка афармляецца на беларускай мове (у альбомным фармаце Word, шрыфт –TimesNewRoman, памер шрыфта – 12). Заяўкі, дасланыя пасля ўказанага тэрміну, не разглядаюцца. Тэлефон для даведак:(8-0222) 790703–Батнарэнка — Дзідзенка Вольга Вячаславаўна.
Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца 21 лістапада 2022 года.








