Пераможцаў абласнога конкурсу пабытовага танца “Танчым па-беларуску”  вызначылі ў Магілёве

Пераможцаў абласнога конкурсу пабытовага танца “Танчым па-беларуску” вызначылі ў Магілёве

Пераможцаў абласнога конкурсу пабытовага танца “Танчым па-беларуску” вызначылі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.

Конкурс праводзіўся ў межах абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва “Скарбніца Падняпроўя” з лютага па кастрычнік 2022 года. Арганізатарам конкурсу з’яўляецца ўстанова культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”.

У конкурсе прымалі ўдзел калектывы, пары-выканаўцы, салісты, фальклорныя і харэаграфічныя калектывы і іншыя клубныя фарміраванні харэаграфічнай накіраванасці, арыентаваныя на вывучэнне, засваенне і дакладнае ўзнаўленне народных харэаграфічных традыцый, якія захоўваюць этнаграфічную дакладнасць і стылявую своеасаблівасць пабытовага танца.

Конкурс праводзіўся па трох намінацыях: саліст-выканаўца; танцавальная пара; калектывы, ансамблі. Канкурсанты на суд журы прадставілі розныя танцы: “Кракавяк”, “Лявоніха”, “Барыня”, “Полька імправізаваная”, “Яблычка”, “Нарэчанька”, “Сямёнаўна”, “Матлёт”, “Ойра”, “Месяц”, “Субота”, “Лысы” і многія іншыя.

Напишите нам на info@mogilevnews.by, если у вас есть интересная тема для статьи.

Источник mogilevnews.by

Темы Все новости

Теги конкурс