Фестываль народнай творчасці “Беларусь родная, музычная, народная” працягваецца. 8 снежня на базе ўстановы культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы” адбудзецца прэзентацыя Клічаўскага раёна.
Запланаваны канцэрт з удзелам найлепшых калектываў мастацкай творчасці, індывідуальных выканаўцаў, выстава майстроў народнай творчасці і іншае. Пачатак мерапрыемства ў 17.30.